Продолжительность (часов)
8
Протяжённость маршрута
360 км
В стоимость включено:
- паслугі атэставанага экскурсавода на беларускай мове;
- экскурсійнае абслугоўванне па праграме:
- знешні агляд палацу Радзівілаў XVIII ст. (Паланэчка),
- знешні агляд былой уніяцкай царквы (Вольна).
- экскурсія ў музее -сядзібе ў Завоссе,
- знешні агляд храма ў Сталовічах
- знешні агляд касцёла-пахавальня ўсемагутнага наваградскага ваяводы XVIII ст. Ю. Несялоўскага (Варонча),
- экскурсійны агляд возера Свіцязь
- знешні агляд храма ды шляхейцай сядзібы ў в.Райца.
- знешні агляд Мірскага замку;
- уваходныя білеты
- музей-сядзіба Завоссе: 3.00 BYN (взрослый) / 1.50 BYN ( ребенок до 16 л).
- праезд па ўсім маршруце.
800 год назад гэтыя землі на сутыку Літвы і Русі сталі магутным цэнтрам нараджэння новай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.
Праз 500 год, ужо пасля скону ВКЛ, Наваградчына заставалася краем запаветных пушчаў, праўдзівай веры, годных рыцараў, слаўных паляванняў і прыгожых паненак, што хаваліся ад чужых вачэй у глухіх шляхецкіх засценках. Для Адама Міцкевіча гэты край заставаўся апошнім бастыёнам сапраўднага ліцвінскага духу – шматвекавой шляхетнай традыцыі нашых продкаў.
Той час даўно сыйшоў, але ўважлівы падарожнік і сёння зможа знайсці у наваколлях Наваградка рэшткі той згінулай цывілізацыі.
Мы запрашаем вас углыб былога Наваградскага ваяводства, да закінутых палацаў, велічных касцёлаў, драўляных каплічак і замшэлых шляхецкіх сядзібаў – у сэрца Вялікага Княства!
Место сбора
Цэнтр Мінска, раён плошчы Свабоды. Каб пазбегнуць блытаніны, дакладнае месца адпраўлення, нумар аўтобуса і кантакты экскурсавода высылаюцца разам з пацвярджэннем замовы.